Родная мова і
літаратура ўваходзяць у наша жыццё з
вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных
песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы
пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. Мова — душа
народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці
грамадства. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды,за яе змагаліся нашы
продкі. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, размаўляць на
ёй, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.
23 студзеня ў школьнай бібліятэцы прайшла літаратурная
гульня- віктарына "Падарожжа па кніжным сусвеце", ў якой прынялі
ўдзел навучэнцы 6Б класа. Хлопчыкі і
дзяўчынкі весела, з захапленнем выконвалі конкурсныя заданні , прыгадвалі
вывучанае на ўроках мовы і літаратуры. Лепшай
знаўцай роднай мовы і літаратуры стала Палубінская Віка, яна была ўзнагароджана медалём. Рабяты яшчэ раз упэўніліся ў тым, што
наша самабытная і багатая мова ззяе тысячамі самацветаў, лаканічнымі іскрынкамі
ўсіх колераў і адценняў.


























