23 верасня ў школьнай бібліятэцы школы №2 імя М.П. Лугоўскага прайшла літаратурная гадзіна “Таямніцы казак Артура Вольскага”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Артура Вольскага.
Дзецям
цікава было даведацца, што першае апавяданне Артур Вольскі надрукаваў у 13 гадоў, служыў на флоце, з
дзясятак гадоў быў боцманам, плаваў па Цiхiм акiяне, па яго сцэнарыях знялi
некалькi цiкавых фiльмаў і мультфільмаў. Яны з задавальненнем праглядзелі мультфільм “Мая мама
чараўніца”, пазнаеміліся з кніжнай выставай і прачыталі вершы Артура Вольскага.


.jpg)





.jpg)









.jpg)
































