вторник, 20 сентября 2022 г.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школьнай бібліятэцы

 Каб данесці да кожнага чытача каштоўнасць роднай мовы, паказаць яе прыгажосць і непаўторнасць, абудзіць цікавасць да беларускай літаратуры, выхаваць любоў да роднага слова і патрэбу ў пастаянным чытанні па-беларуску ў школьнай бібліятэцы 19 верасня была падрыхтавана кніжная выстава “Мастацкае слова ў літаратуры”, якая пазнаеміла чытачоў з навінкамі бібліятэчных паліц.

Працягам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала літаратурна-пазнавальная гульня "Сябруем з роднай мовай". Удзельнікі гуртка “Літаратурнае чытанне” працавалі са скорагаворкамі, адгадвалі загадкі, паўтаралі прыказкі і прымаўкі. Зразумелі, што мову трэба любіць так, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду.

















Комментариев нет:

Отправить комментарий

Волшебство праздника приходит в библиотеку

  В библиотеке средней школы №2 г.Толочина  имени Н.П. Луговского уже царит праздничное настроение! Окна украшены снежинками, стеллажи сияют...