суббота, 25 февраля 2023 г.

21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы

 

https://vk.com/video-109321047_456239058

     21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод з 2000 года. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама для лепшага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі народаў свету. Наша мова - беларуская мова. Гэта адна з найбольш старажытных і прыгожых славянскіх моў.

     Бібліятэка ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Талачына імя Н.П. Лугоўскага” далучылася да святкавання гэтай даты.
     Падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школьнай бібліятэцы  адбылася акцыя "Чытаем па-беларуску!», выстава - прагляд "Мастацкае слова ў паэзіі", пазнаёміла вучняў з вершаванымі творамі беларускіх паэтаў, удзельнікі гуртка “Літаратурнае чытанне” на мерапрыемстве “Размаўляй са мной па-беларуску!” чыталі вершы, разгадвалі загадкі, перакладалі на беларускую мову назвы ягад, беларускага адзення, птушак, прадметы ўжытку.

  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.








Комментариев нет:

Отправить комментарий

Волшебство праздника приходит в библиотеку

  В библиотеке средней школы №2 г.Толочина  имени Н.П. Луговского уже царит праздничное настроение! Окна украшены снежинками, стеллажи сияют...