Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, а таксама ў мэтах папулярызацыі беларускай класічнай літаратуры ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Талачына імя М.П. Лугоўскага"прайшла літаратурная гадзіна "Шчырае сэрца Міхася Лынькова". Мерапрыемства пачалося праглядам дакументальнага часопіса, потым вядучыя Сенін Дзяніс і Хірэвіч Ягор пазнаемілі вучняў шостых класаў з жыццем і творчасцю пісьменніка. Ў выкананні чытальнікаў Кудян Вікторыі, Паўлоўскай Кіры і Заблоцкага Данііла дзеці паслухалi ўрыўкі з твораў МІхася Ціханавіча Лынькова. Настаўнікі, вучні і іх бацькі з захапленнем прынялі ўдзел у гучным чытанні аповесці “Міколка - паравоз”. На прыканцы сустрэчы загадчык бібліятэкі Дзямешка Н.М. пазнаеміла прысутных з кніжнай выставай “Міхась Лынькоў: на скрыжаванні падзей і вякоў”. У цёплай, амаль сямейнай абстаноўцы прайшла гэтая незабыўная сустрэча з добрай кнігай!
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Волшебство праздника приходит в библиотеку
В библиотеке средней школы №2 г.Толочина имени Н.П. Луговского уже царит праздничное настроение! Окна украшены снежинками, стеллажи сияют...
-
12 апреля ко Дню космонавтики в библиотеке ГУО "Средняя школа №2 г.Толочина имени Н.П. Луговского" была оформлена книжная выстав...
-
Летние каникулы для детей – самое ожидаемое время в году, пора новых открытий, знакомств, впечатлений. В дни летних каникул в б...
-
13 августа в рамках Летней школы для учителей Толочинского района состоялось посвящение в читатели, направленное на продвижение книги и чт...



Комментариев нет:
Отправить комментарий