пятница, 20 декабря 2024 г.

Літаратурная гадзіна «Іван Чыгрынаў – народны пісьменнік Беларусі»

  Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. На гэтым тыдні ў розных кутках Беларусі ўрачыста адзначаюць 90-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, які першым у незалежнай Беларусі атрымаў званне народнага...

     Гэтай знамянальнай даце ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Талачына імя М.П.Лугоўскага" была прысвечана літаратурная гадзіна «Іван Чыгрынаў – народны пісьменнік Беларусі», якая пазнаеміла навучэнцаў школы з творчасцю і біяграфіяй пісьменніка. Вучні з захапленнем паглядзелі відэяролік “Мастак праўдзівы, глыбінны”, пазнаеміліся з кніжнай выставай “З даверам да жыцця”, прынялі актыўны ўдзел у гучным чытанні апавядання “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”.
   Удзельнікі мерапрыемства адзначылі: творчасць Івана Чыгрынава — яркая старонка ў беларускай прозе, яго творам наканавана неўміручасць.







Комментариев нет:

Отправить комментарий

Волшебство праздника приходит в библиотеку

  В библиотеке средней школы №2 г.Толочина  имени Н.П. Луговского уже царит праздничное настроение! Окна украшены снежинками, стеллажи сияют...