https://vk.com/video-109321047_456239058
21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень
роднай мовы, які адзначаецца штогод з 2000 года. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама для
лепшага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі народаў свету. Наша мова - беларуская мова. Гэта адна з найбольш старажытных і прыгожых славянскіх моў.
Бібліятэка ДУА “Сярэдняя школа
№2 г.Талачына імя Н.П. Лугоўскага” далучылася да святкавання
гэтай даты.
Падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школьнай бібліятэцы адбылася акцыя
"Чытаем па-беларуску!», выстава - прагляд "Мастацкае слова ў паэзіі", пазнаёміла
вучняў з вершаванымі творамі беларускіх паэтаў, удзельнікі гуртка “Літаратурнае чытанне” на мерапрыемстве “Размаўляй са мной па-беларуску!” чыталі вершы, разгадвалі загадкі, перакладалі на беларускую мову назвы ягад, беларускага адзення, птушак, прадметы ўжытку.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы
беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння
роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.